Салон "Бэнтлі" шукае офіс-менеджара са свабоднай англійскай за... $350

Фота: pixabay.by
Фота: pixabay.by

Рэдакцыя Еўрарадыё выявіла ў "Фэйсбуку" аб'яву аб працы ў мінскім салоне "Бэнтлі". Эйфарыя ад таго, што знойдзеная вакансія мары, хутка змянілася расчараваннем: за працу офіс-менеджарам прапаноўвалі ўсяго 750 рублёў.

Пры гэтым патрабаванні да суіскальнікаў зусім не прымітыўныя: навыкі справаводства і дзелавой перапіскі, свабоднае валоданне англійскай мовай, хуткасць, мнагазадачнасць. Час ад часу давядзецца працаваць па суботах. І — вішанька на торце — выкананне "іншых даручэнняў кіраўніка"!

Салон “Бентли” ищет офис-менеджера со свободным английским за… $350
Скрыншот з Facebook

Журналіст "Еўрарадыё вырашыў праверыць, ці возьмуць яго на такую ​​працу.

"Там самае галоўнае — свабодная англійская і дзелавая перапіска. Гэта вось важна вельмі", — адказвае нам дзяўчына, тэлефон якой пазначаны ў аб'яве. Адсутнасць профільнай адукацыі і вопыту работы ў сферы яе не бянтэжыць.

— А чаму, улічваючы нагрузку, зарплата такая маленькая? Гэта ж усё-такі "Бэнтлі".

— Таму што гэта "Бэнтлі". Калі празваніць вось усе гэтыя кампаніі, якія на слыху, яны [таксама] даюць не вельмі вялікую зарплату. Але праца там — гэта добры старт у жыцці.

Іншыя кампаніі, якія патрабуюць валодання англійскай, за працу офіс-менеджара прапануюць 700—1200 рублёў. І гэта без працоўнай суботы.

— Чаму ўсё ж так мала?

— Гэта ж проста офіс-менеджар. Гэта ж не машыны прадаваць! Для офіс-менеджэра гэта не такая ўжо дрэнная зарплата.

— А што маецца на ўвазе пад "іншымі даручэннямі" кіраўніцтва?

— Гэта так заўсёды пішуць. Мала што кіраўнік папросіць... Гэта нават у працоўных кантрактах пішуць. Напрыклад, выконваць пісьмовыя і вусныя даручэнні кіраўніка. Гэта ж нічога страшнага, ніхто не думае нічога дрэннага з вамі рабіць. Прасіць памыць асабістую машыну — гэта ўжо дакладна не.

750 рублёў — нямала ў рэаліях нашай краіны. Але жыццё ў Мінску і праца ў салоне "Бэнтлі" патрабуе выдаткаў. Напрыклад, трэба патраціцца на "прэзентабельны выгляд", якога патрабуе працадаўца.

Нават пачуўшы, што ў нас няма досведу працы ў офісе і адпаведнай адукацыі, нам прапанавалі адправіць рэзюмэ.

Але мы яшчэ падумаем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі