Самалёт расійскіх ратавальнікаў вывез з Сірыі 7 беларусаў

Самалёт расійскіх ратавальнікаў забраў з Сірыі 80 грамадзян Расіі і краін СНД. Усе яны пажадалі пакінуць зону ўзброенага канфлікту, перадае interfax.by.

Сярод вывезеных — 66 грамадзян Расіі, сем — Беларусі, чацвёра — Украіны і тры — Узбекістана. Паведамляецца, што сярод пасажыраў на борце 34 дзіцяці, у тым ліку ёсць і немаўляты. Самалёт зробіць пасадку ў аэрапорце Дамадзедава.

Раней у чацвер Іл-76 даставіў у Сірыю больш за 21,5 тоны гуманітарнай дапамогі. Сярод грузаў — прадукты харчавання, у тым ліку мясныя, рыбныя кансервы, цукар, дзіцячае харчаванне, а таксама прадметы першай неабходнасці.

Фота — 1tv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі