Саміт краінаў G-7 адкрываецца ў Японіі
У Японіі 26 траўня адкрываецца двухдзённы саміт краінаў G-7. Яго правядуць на востраве Хансю.
У Японію ўжо прыбылі прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі ды Канады Дэвід Кэмеран і Джасцін Трудо. Таксама ў пасядэжнні прымуць удзел прэм’ер Японіі Сіндзо Абэ, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэм'ер Італіі Матэа Рэнцы.
У неафіцыйнай частцы саміту таксама прымуць удзел кіраўнікі Еўрасаюза — старшыня Еўрасавета Дональд Туск і кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.
Расія на саміт не запрошаная. Яе сяброўства ў G-8 прыпынілі пасля пачатку агрэсіі супраць Украіны.
На саміце ў Японіі будуць абмяркоўваць барацьбу з тэрарызмам, тэрытарыяльныя спрэчкі, ядзерную зброю, сітуацыю з мігрантамі і энергетыку.