Санітарныя правілы памянялі, каб пачынаць урокі ў школе на гадзіну пазней

Санітарныя правілы памянялі, каб пачынаць урокі ў школе на гадзіну пазней

У Санітарныя правілы і нормы "Патрабаванні для ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі" (СанПіН) чыноўнікі ўнеслі змены, якія датычаць арганізацыі навучальнага працэсу. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык, перадае агенцтва "Мінск-Навіны"

Змены распрацавалі Міністэрства адукацыі разам з Міністэрствам аховы здароўя. У санітарных нормах памянялі некалькі пазіцыяў. Напрыклад, зменшаны перапынак паміж першай і другой зменамі. Раней ён мусіў быць не менш за 20 хвілінаў, а цяпер — не менш 15. "За кошт яго скарачэння атрымаецца змяніць графік другой змены так, каб заняткі заканчваліся не пазней за 19.30", — тлумачыць Мірончык.

Як дадае загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава, гэтага часу дастаткова, каб праветрыць і прыбраць памяшканне для заняткаў. Па яе словах, перапынкі паміж заняткамі павінны быць па 10 хвілін. Таксама павінныя быць не менш за два перапынкі, не меншыя за 15 хвілін, каб дзеці паспелі паесці. 

Змены ў школьным раскладзе ўводзяцца з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі. Ён заявіў, што заняткі ў школе не павінны пачынацца раней за 9-ю гадзіну, бо іначай дзеці не выcыпаюцца. У якасці прыкладу ён назваў свайго малодшага 12-гадовага сына Мікалая

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі