Санслужба Гомельшчыны знайшла парушэнні ў амаль 70% садкоў

Санслужба Гомельшчыны знайшла парушэнні ў амаль 70% садкоў

Спецыялісты Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя праверылі выкананне санітарных нормаў і правілаў пры харчаванні дзяцей у садках.

Па звестках БелаПАН, праверк ахапіла 457 дзіцячых садкоў. Парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства выяўленыя амаль на 70% аб'ектаў. Асноўныяую парушэнні — невыкананне рэжымаў прыборкі памяшканняў, невыкананне правілаў асабістай гігіены работнікамі, фармальнае стаўленне да вядзення дакументацыі па кантролі за харчаваннем, нясвоечасовае праходжанне работнікамі медаглядаў.

Санслужба аштрафавала 339 службовых асоб на 310 мільёнаў рублёў. Таксама вынесена 12 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў. Прычынай называецца адсутнасць дакументаў, якія сведчаць якасць і бяспеку, заканчэнне тэрміну прыдатнасці, невыкананне тэмпературы захоўвання.

Таксама санслужба выдала 11 прадпісанняў для правядзення пазачарговай генеральнай прыборкі.

Фота: detki.co.il

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі