У вучняў мінскай школы выявілі кішачную інфекцыю, іх шпіталізавалі

Вучні 165-й школы (ілюстрацыйнае фота)

Вучні 165-й школы (ілюстрацыйнае фота) / sch165.minsk.edu.by

У вучняў мінскай сярэдняй школы № 165 выявілі кішачную інфекцыю, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. У сувязі з гэтым праводзяцца "санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і эпідэміялагічнае расследаванне".

Колькасць дзяцей з кішачнай інфекцыяй не паведамляецца (нібыта гаворка толькі пра "некалькі падлеткаў"). Усіх, у каго выяўлены адпаведныя сімптомы, шпіталізавалі ў адну з сталічных бальніц "на дадатковае абследаванне".

10 студзеня спецыялістамі праводзілася "ацэнка арганізацыя харчавання, у тым ліку ўмоў падрыхтоўкі і рэалізацыі страў, адабраны для лабараторных даследаванняў пробы гатовых страў і вады, абследаваны персанал харчаблока на кішачную групу інфекцый".

"У дзяцей масава ваніты, расстройства, тэмпература, некаторыя ў інфекцыйнай бальніцы, пішуць Onliner бацькі школьнікаў. — Наколькі вядома, амаль ва ўсіх класах аднолькавыя сімптомы, многія адсутнічаюць на занятках".

Як паведамляе Мінаховы здароўя, стан дзяцей стабільны, яны атрымліваюць неабходнае лячэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі