У бальніцы пасля ўспышкі інфекцыі ў мінскай школе застаюцца сямёра дзяцей
Пасля ўспышкі інфекцыі ў школе сем вучняў былі шпіталізаваныя
У лякарні пасля пасля ўспышкі кішэчнай інфекцыі ў мінскай школе №165 застаюцца сямёра вучняў. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА расказаў загадчык аддзялення гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінікі Вадзім Лагоцька.
Па словах лекара, гэта дзеці ад 10 да 14 гадоў. Агулам у шпіталь звярнуліся восем чалавек. Аднаго з іх забралі дадому, астатні шпіталізавалі.
Стан шпіталізаваных — стабільны, сярэдняй ступені цяжкасці, кажа медык. Тэмпература цела — у межах 37,2-37,3 градуса. У дваіх дзяцей выявілі ротавірусную інфекцыю, у аднаго — норавірусную і адэнавірусную.
Лагоцька даде, што гэта вірусная кішэчная інфекцыя, якая працякае не цяжка, праблем з хворымі няма.
Лекар мяркуе, што ўсіх дзяцей могуць выпісаць пасля выходных.
Як распавядала Еўрарадыё, успышку інфекцыі ў мінскай школе №165 (мікрараён Малінаўка) зафіксавалі 9 студзеня. Колькасць падлеткаў, у якіх былі сімптомы атручвання, не называлася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.