Сапернікам БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў будзе каманда з Арменіі ці з Андоры

Сапернікам БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў будзе каманда з Арменіі ці з Андоры

Сапернікам БАТЭ ў 2-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў будзе каманда з Арменіі ці з Андоры. Пра гэта стала вядома ў панядзелак, 19 чэрвеня, па выніках лёсавання, якое прайшло ў Ньёне ў штаб-кватэры УЕФА. Барысаўчане дагэтуль ніколі не сустракаліся ні з армянскім “Алашкертам”, ні з андорскай “Санта-Каломай”. Гэтыя каманды ў 1-м раўндзе кваліфікацыі пазмагаюцца за выхад у другі раўнд, дзе іх і будзе чакаць чэмпіён Беларусі.

Першыя матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда прызначаныя на 11 і 12 ліпеня, матчы ў адказ — на 18 і 19 ліпеня.

Сапернікам БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў будзе каманда з Арменіі ці з Андоры
Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі