Сасновіч танчыла на пляжы ў ЗША пад беларускамоўную песню (відэа)
Аляксандра Сасновіч танчыла на пляжы ў ЗША пад беларускамоўную песню "Стану морам" у выкананні Мікіты Ігнаценкі. Відэа тэнісістка апублікавала ў Instagram. У каментарах Сасновіч назвалі "схаваным агентам беларусізацыі".
Аляксандры Сасновіч 22 сакавіка споўніцца 25 гадоў. Яна з'яўляецца 34-й ракеткай свету.