Саўчанцы выставілі канчатковае абвінавачанне, пад амністыю яна не трапляе
Украінская лётчыца, дэпутат Вярхоўнай Рады з лета мінулага года знаходзіцца ў зняволенні ў Расіі.
24 красавіка ўкраінцы Надзеі Саўчанцы выстаўленае канчатковае абвінавачанне. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Уладзімір Маркін, яе абвінавачваюць у "дапамаганні ў забойстве двух і больш асобаў, дапамаганні ў замаху на забойства двух і больш асобаў, агульнанебяспечным спосабам, па матывах палітычнай нянавісці, здзейсненае групай асобаў, незаконным перасячэнні мяжы Расійскай Федэрацыі".
Адвакат Саўчанкі Мікалай Полазаў заявіў, што яна не трапляе ў Расіі пад амністыю з нагоды 70-годдзя Перамогі, паколькі абвінавачваеца ў здзяйсненні цяжкага злачынства. Аднак 22 красавіка міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў не выключыў, што да ўкраінкі могуць быць выкарыстаны палажэнні Мінскага пагаднення аб амністыі. Праўда, спачатку яе справу мусіць разгледзіць суд, заявіў ён.
Нагадаем, Надзею Саўчанку арыштавалі па абвінавачанні ў гібелі пад Луганскам расійскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына. Расійскі бок сцвярджае, што яна сама незаконна перайшла праз мяжу ў Расію. Саўчанка заявіла, што яе захапілі ў палон баевікі і вывезлі ў Расію, дзе перадалі расійскім спецслужбам. За кратамі ўкраінка каля двух месяцаў трымала жорсткую галадоўку.
11 траўня Надзеі Саўчанцы споўніцца 34 гады.
Фота: ria.ru