Савет бяспекі РФ назваў Польшчу і Румынію патэнцыйнымі мэтамі Расіі

Размяшчаючы ў сябе элементы супрацьракетнай абароны, Польшча і Румынія аўтаматычна становяцца патэнцыйнымі мэтамі Расіі. Як заявіў намеснік сакратара Савета бяспекі РФ Яўген Лук'янаў, гэтыя элементы ўяўляюць патэнцыйную небяспеку для Расіі, таму гэтыя краіны "аўтаматычна становяцца нашымі мэтамі".

Па словах чыноўніка, якія перадае РБК, ад канфлікту ніхто не выйграе, а краіны, якія апынуліся паміж ЗША і Расіяй, ад яго прайграюць.

5 чэрвеня з'явіліся звесткі, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША плануе размясціць ракеты наземнага базіравання ў Еўропе ці Азіі. СМІ назвалі гэтыя дзеянні адказам на меркаваныя парушэнні Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасці з боку Расіі. Неўзабаве Уладзімір Пуцін заявіў, што на ўзбраенне расійскай арміі ў 2015 годзе паступяць больш за 40 міжкантынентальных балістычных ракет, здольных пераадольваць любыя, "нават самыя тэхнічна дасканалыя сістэмы супрацьракетнай абароны".

Фота — dosug.md

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі