Савет прадпрымальнікаў "Паркінга" і "Еўропы" звярнуўся да прэзідэнта

Старшыня савета прадпрымальнікаў сталічных гандлёвых цэнтраў "Паркінг" і "Еўропа" Кацярына Чыжык просіць прэзідэнта Беларусі "выслухаць праблемы індывідуальных прадпрымальнікаў". Як яна паведаміла БелаПАН, ліст з просьбай аб асабістай сустрэчы з кіраўніком дзяржавы быў накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта 16 лістапада. Чыжык праінфармавала, што летам гэтага года яна была ўведзена ў склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Старшыня савета прадпрымальнікаў падкрэсліла, што "вялікая частка індывідуальных прадпрымальнікаў — гэта жанчыны-маці, якіх у іншых сферах дзейнасці наша дзяржава шануе і паважае, забяспечваючы ім абарону і сацыяльныя гарантыі".

Пераход жа ІП у юрыдычныя асобы для іх вельмі праблематычны, бо "абаротныя сродкі вельмі малыя, а ўмовы для вядзення бізнесу ў статусе юрыдычнай асобы вельмі жорсткія і непад'ёмныя для большасці ІП".

На думку Чыжык, праблему ІП неабходна вырашаць цяпер, таму што ў студзені, калі пойдуць масавыя праверкі прадпрымальнікаў з боку кантрольных органаў, сітуацыя можа "яшчэ больш абвастрыцца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі