Сайт і сацсеткі выдання Intex-press прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі
Выданню амаль 30 гадоў / Intex-press
Пра гэта каманда Баранавіцкага СМІ паведаміла ўвечары 29 красавіка.
— Судом паводле Пастановы Баранавіцкай пракуратуры наш сайт і ўсе сацсеткі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, — піша Intex-press. — Цяпер падпіска на гэтую групу [у тэлеграм. — Еўрарадыё] або распаўсюд спасылак пагражае адміністрацыйным пакараннем у Беларусі.
Штотыднёвая газета Intex-press выходзіла з 30 снежня 1994 года. У маі 2021 года яна ўпершыню выйшла толькі ў pdf-фармаце, паколькі "Беларускі дом друку" скасаваў дамову з выданнем у аднабаковым парадку.
15 лютага 2023 года ў рэдакцыі прайшоў ператрус. Тады супрацоўнікі МУС забралі ўсю тэхніку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.