СБУ: Снайперамі, якія стралялі на Майдане, апынуліся байцы "Альфы"

Як перадае УНІАН, пра гэта 3 красавіка паведаміў старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка. Па яго словах, байцы "Альфы", узброеныя аўтаматамі Калашнікава і снайперскімі вінтоўкамі нямецкай вытворчасці, высадзіліся на дах Дома прафсаюзаў. Іх спыніла ўзгаранне будынка, і байцы былі вымушаныя сысці тым жа шляхам, якім прыйшлі.



Па словах Налівайчанкі, на наступны дзень у будынках па вуліцы Касцельнай, вуліцы Хрышчацік, 7/11, працавалі снайперы — 7 афіцэраў "Альфы". Яны працягвалі дзейнічаць і 20 лютага, дадаткова выставіўшы снайперскія пасады ў будынку Адміністрацыі прэзідэнта.



Налівайчанка паведаміў, што зараз праходзяць допыты кіраўніцтва "Альфы" і асобных байцоў спецпадраздзялення. Іншая частка байцоў "Альфы" разам з супрацоўнікамі "Беркута" збеглі ў Крым. Цяпер іх хочуць вярнуць і дапытаць.



Налівайчанка таксама паведаміў, што так званая "антытэрарыстычная" аперацыя была запушчаная былым старшынёй СБУ Аляксандрам Якіменкам у шчыльным супрацоўніцтве з экс-міністрам унутраных спраў Віталём Захарчанкам пры непасрэдным удзеле Віктара Януковіча.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі