Серыял “Картачны домік” закрыюць з-за скандалу з Кевінам Спэйсі

Серыял “Картачны домік” закрыюць з-за скандалу з Кевінам Спэйсі

Папулярны амерыканскі серыял “Картачны домік” закрыюць з-за скандалу з Кевінам Спэйсі. Шосты сезон, які цяпер здымаецца і выйдзе на экраны ў наступным годзе, стане апошнім, паведамляюць СМІ. Спэйсі абвінавацілі ў сексуальным дамаганні. З заявай выступіў акцёр Энтані Рэп. Ён сцвярджае, што п’яны Кевін Спэйсі спрабаваў яго спакусіць, калі яму было ўсяго 14.

Спэйсі заявіў, што не памятае такога, але выбачыўся перад Рэпам. У сваю чаргу ён заявіў, што меў адносіны з мужчынамі.

У серыяле “Картачны домік” Кевін Спэйсі выковае ролю прыдуманага амерыканскага палітыка Фрэнка Андэрвуда, які, пры актыўным удзеле сваёй жонкі, літаральна па трупах дабраўся да пасады прэзідэнта ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі