Сейм Літвы прыняў рэзалюцыю па Беларускай АЭС

Сейм Літвы прыняў рэзалюцыю па Беларускай АЭС

5 траўня Сейм Літвы прыняў рэзалюцыю па электраэнергіі з Беларускай АЭС. Дакумент падтрымалі 82 дэпутаты, 4 устрымаліся. Цяпер літоўскі ўрад абавязаваны яшчэ больш актыўна клапаціцца аб тым, каб электраэнергія з Астраўца не трапляла ў Літву.

Энергетычны запуск першага энергаблока Беларускай АЭС чакаецца восенню 2020 года. У Літве лічаць, што станцыя будуецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі, таму яна небяспечная. Улады Беларусі з гэтым катэгарычна не згодныя.

У рэзалюцыі Сейма ўтрымліваецца заклік да Еўрасаюза прыняць юрыдычнае рашэнне наконт пагрозы, якую ўяўляе Беларуская АЭС для жыхароў ЕС, ды прыняць меры ў дачыненні Беларусі і Расіі (станцыю будуе "Расатам"). Літоўскі ўрад атрымаў даручэнне атрымаць падтрымку краін ЕС і NATO, Украіны ў справе ліквідацыі пагрозы. Цікава, якім чынам?

Таксама Літва спадзяецца націснуць на Беларусь з дапамогай ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі