Сейм Літвы ўзаконіў практыку "разварочвання" нелегальных мігрантаў на мяжы

На літоўскай мяжы / delfi.lt
На літоўскай мяжы / delfi.lt

Сейм Літвы прыняў папраўкі ў закон аб дзяржаўнай мяжы і ахове, якія дазваляюць "разварочваць" на мяжы нелегальных мігрантаў, піша delfi.lt. Гэтыя змены ў заканадаўства ініцыявала МУС краіны як "неабходныя для забеспячэння інтарэсаў нацыянальнай бяспекі краіны".

За папраўкі прагаласавалі 86 дэпутатаў, супраць — 8, яшчэ 20 устрымаліся. Праваабаронцы крытыкавалі прыняцце гэтага закона.

Цяпер служба аховы краю зможа на законных падставах не пускаць у краіну мігрантаў, якія нелегальна пераходзяць мяжу падчас рэжыму надзвычайнай сітуацыі. Пры гэтым мігранты па-ранейшаму змогуць прасіць прытулак, але памежнікі маюць права іх затрымліваць.

"Разварочваць" замежнікаў літоўскія памежнікі змогуць толькі на памежнай паласе — да 5 км ад дзяржаўнай мяжы.

Літва стала ўзмацняць сваю мяжу пасля таго, як у 2020-м годзе з тэрыторыі Беларусі пайшоў вялікі паток нелегальных мігрантаў з краін Азіі ды Афрыкі. Прадстаўнікі ЕС заявілі, што ва ўтварэнні міграцыйнага крызісу вінаватыя беларускія ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі