Сейм Польшчы прыняў папраўкі ў законы пра дапамогу беларусам

Сейм Польшчы прыняў папраўкі ў законы пра дапамогу беларусам

Сейм Польшчы прыняў папраўкі ў законы, якія дапамагаюць легалізавацца беларускім уцекачам, піша ТГ-канал "Беларусы в Польше".

Грамадзяне Беларусі, якія беглі з тэрыторыі Украіны і ўжо знаходзяцца ў Польшчы, змогуць атрымліваць гуманітарныя візы. Пры гэтым беларусы будуць вызваленыя ад збораў за гэты дакумент.

Пасля заканчжння дзеяння гуманітарнай візы беларускія грамадзяне змогуць атрымліваць часовы від на жыхарства на тры гады. Уладальнікам такіх дакументаў таксама будуць выдавацца карты знаходжання без выплаты збораў. Адмова ў выдачы дазволу будзе магчымая на агульных падставах.

Са студзеня 2023 года ўладальнікі такіх дазволаў змогуць атрымаць польскі праязны дакумент для замежніка. Гэты дакумент дазваляе свабоднае перамяшчэнне па Шэнгенскай зоне і перасячэнне знешніх межаў Еўрасаюза. Таксама пры наяўнасці такога віду на жыхарства будзе не абавязкова мець дазвол на працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі