“Шахцёр” разграміў “Віцебск” — 4:0
У суботу, 21 верасня прайшлі чарговыя матчы 22 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Ключавой гульнёй гэтага дня стаў матч “Шахцёр” — “Віцебск”, які скончыліся з лікам 4:0. Пры гэтым у гарнякоў асабліва адзначыўся харвацкі форвард Дарка Бодул, які праз колькі месяцаў перапынку ў гульні адразу аформіў дубль.
Таксама ўчора згулялі “Нёман” і “Дняпро” — 1:0, “Слуцк” і “Тарпеда-БелАЗ” — 1:2.
Раней, у пятніцу прайшлі матчы “Гарадзея” — “Дынама” (Брэст) — 1:3, “Мінск” — “Славія” — 1:0.
Сёння згуляюць “Энергетык-БДУ” і “Іслач”, “Гомель” і “Дынама” (Мінск). У матчы “Тарпеда” (Мінск) — БАТЭ залічаць тэхнічны вынік — 0:3.