Шатландыя не падтрымала ідэю незалежнасці ад Вялікабрытаніі

Як інфармуе ВВС, паводле падлікаў галасоў у 26 з 32 графстваў за незалежнасць прагаласавалі 1 мільён 176 тысяч чалавек (большасць жыхароў Глазга, Дандзі). Супраць выказаліся 1 мільён 397 тысяч (пераважная большасць жыхароў Эдынбурга (сталіцы Шатландыі), Абердзіна, графства Шэтланд). Для перамогі на рэферэндуме патрэбныя былі 1 мільён 852 тысячы 828 галасоў.

Пасля падліку галасоў у 30 графствах за незалежнасць прагаласавалі 44,5%, супраць — 55,4%. Такім чынам, прыхільнікі незалежнасці Шатландыі апынуліся ў меншасці.

Першы міністр Шатландыі Алекс Салманд прызнаў паражэнне. Ён падзякаваў 1,6 млн чалавек, якія прагаласавалі за незалежнасць. Таксама Салманд адзначыў высокую яўку — на выбарчыя ўчасткі прыйшлі больш за 80% грамадзян.

Фота — ria.ru, АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі