Шчоткіна: Масавых звальненняў у Беларусі пакуль не прадбачыцца
Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны.
Паводле слоў Марыяны Шчоткінай, у кастрычніку 2014-га плануецца звольніць 283 чалавекі ў 4 арганізацыях нашай краіны. І ўжо цяпер разглядаюцца варыянты працаўладкавання гэтых людзей, пры неабходнасці яны змогуць атрымаць новую прафесію, запатрабаваную на рынку працы.
Што да "масавых звальненняў", дык іх у бліжэйшыя месяцы ў Беларусі не будзе, паведамляе "Интерфакс-Запад".
Фота — bymedia.net, БЕЛТА