Шчучынцам загадалі калоць свіней — падазраюць свіную чуму

Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на галоўнага ветэрынарнага лекара Шчучынскага раёна Сяргея Шэршаня. Па яго словах, на днях адзін з жыхароў Дэмбрава закалоў свінню і западозрыў, што яна заражаная чумой афрыканскіх свіней. Мяса было адпраўлена на экспертызу, "вынікаў якой пакуль няма". Такім чынам, "выпадак афрыканскай чумы не пацверджаны".



Разам з тым па ўсім Шчучынскім раёне ёсць рэкамендацыя абмежаваць пагалоўе свіней, якіх у раёне 120 тысяч у грамадскім сектары і больш за тры тысячы ў насельніцтва. Ветлекар адзначыў, што рэкамендацыі скараціць пагалоўе свіней грунтуюцца на пастанове Саўміна №758 за 2013 год "Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюду афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёл".



Нагадаем, што, па звестках на 1 мая 2014 года, пагалоўе свіней у краіне зменшылася на 19,5% у параўнанні з аналагічнай леташняй датай — да 2,7 млн галоваў.



Фота — guns.allzip.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі