Шэнгенская віза для ўкраінцаў будзе каштаваць 35 еўра, для беларусаў — 60

Еўрапарламент даў згоду на ўступленне ў сілу пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Украінай, паведамляе "Хартыя '97". Гэтыя пагадненні будуць вынесеныя на разгляд Савета ЕС для іх канчатковага ўхвалення. Адпаведныя праекты дакладаў Барбары Кудрыцкай былі падтрыманыя сёння на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу.

У дакуменце адзначаецца, што яго галоўнай мэтай з'яўляецца спрашчэнне афармлення віз грамадзянам Украіны, якія плануюць знаходзіцца ў ЕС не больш як 90 дзён за 6 месяцаў.

Пагадненне аб палягчэнні візавага рэжыму прадугледжвае скарачэнне спісу дакументаў, якія трэба будзе падаваць консульскім установам, фіксаваную цану візавага збору ў 35 еўра, выдачу бясплатных віз некаторым катэгорыям грамадзян, у прыватнасці, студэнтам, журналістам, блізкім сваякам, пенсіянерам, бізнесменам.

Для сваякоў прадугледжаныя шматразовыя візы тэрмінам дзеяння да 5 гадоў, якія будуць выдаваць бясплатна. Па новым пагадненні консул, у выпадку адмовы ў афармленні візы, павінен растлумачыць грамадзяніну прычыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі