Шматдзетны бацька пасля ДНК-тэста даведаўся, што насамрэч ён не шматдзетны

Шматдзетны бацька пасля ДНК-тэста даведаўся, што насамрэч ён не шматдзетны

Шматдзетны бацька пасля ДНК-тэста даведаўся, што насамрэч ён не шматдзетны. Пра гэтую гісторыю распавядае партал TUT.by. Жыхарка Лунінца паскардзілася на былога мужа, які два гады не плаціў аліменты на траіх дзяцей (раней ён фінансава падтрымліваў сям'ю на працягу шасці гадоў). Мужчына аднак заявіў, што мае сумненні, што дзеці яго, запатрабаваў правядзення генетычнай экспертызы. Высветлілася, што ён бацька толькі 14-гадовага хлопчыка. А вось 11-гадовыя дзяўчынкі-блізняты не яго дзеці.

Па выніках ДНК-тэста міліцыя праводзіць праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі