Шосты раз запар асудзілі праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава

Уладзіслаў Багамольнікаў / TUT.by
Уладзіслаў Багамольнікаў / TUT.by

Шосты запар суд адбыўся над праваслаўным святаром Уладзіславам Багамольнікавым, паведамляе ТГ-канал "Хрысціянская візія".

Святар не выйшаў на волю пасля 74 сутак. На яго склалі чарговы пратакол і прысудзілі яшчэ 14 сутак.

Былыя сукамернікі кажуць, што Багамольнікаў трымаецца бадзёра, хаця ўвесь час арышту яму не перадаюць перадачы.

Як распавядала Еўрарадыё, затрымалі Багамольнікава 31 жніўня. Супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў яго кватэру. Вядома, што ў няволі святар перахварэў на кавід.

Багамольнікаў — выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі. Ён абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама правёў службу па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі