Святара Багамольнікава судзілі пяты раз запар, ён правёў за кратамі 59 дзён

Уладзіслаў Багамольнікаў / minda.by
Уладзіслаў Багамольнікаў / minda.by

Праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава судзілі пяты раз запар. У пятніцу ён атрымаў чарговыя 15 сутак адміністрацыйнага арышту, піша @christianvision. Адзначаецца, што "такое працяглае зняволенне святара можа тлумачыцца ціскам, які на яго аказваюць, хутчэй за ўсё, ён адмаўляецца "супрацоўнічаць" з сілавікамі — дагэтуль не з'явілася "пакаяльнае" відэа з ім".

Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі. Ён абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, служыў паніхіду па забітым сілавікамі пратэстоўцу Раману Бандарэнку. Супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру святара і затрымалі яго 31 жніўня. За што судзілі, дакладна невядома (у адным выпадку — за рэпост з "экстрэмісцкага" тг-канала). За кратамі Багамольнікаў правёў ужо 59 дзён. Да іх дадаецца яшчэ 15.

Пад арыштам святар перахварэў на кавід.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі