Шоў матацыклістаў у Мінску сабрало 50 тысяч гледачоў

Каля 50 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на мота-шоў Red Bull X-Fighters Exhibition Tour, якое праходзіць сёння ў Мінску каля стэлы "Мінск — горад-герой". Як перадае "Інтэрфакс", выступы ў дысцыпліне фрыстайл-мотакрос праводзяцца на адмыслова ўсталяваным трампліне вышынёй больш за тры метры. На ім удзельнікі дэманструюць неверагодныя трукі, падлятаючы ўвышыню больш як на 10 метраў і пры гэтым маніпулюючы 100-кілаграмовымі матацыкламі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі