Сховішча радыёактыўных адходаў плануюць пабудаваць у Беларусі да 2030 года

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Збудаванне пункта захоўвання радыёактыўных адходаў з БелАЭС спатрэбіцца да 2030 года, цытуе телеграм-канал міністэрства энергетыкі кіраўніка ведамства Віктара Каранкевіча.

Будаўніцтва пункта захоўвання "дазволіць забяспечыць захоўванне радыёактыўных адходаў як ад АЭС, так і ад іншых вытворцаў", адзначыў міністр. Дзе будзе размешчана сховішча, пакуль незразумела. Патрэбна будзе комплексная работа па вызначэнні месца размяшчэння. Гэтым зоймецца ў тым ліку новы Дэпартамент па абыходжанні з радыёактыўнымі адходамі, стварэнне якога абмяркоўвалі ўчора на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

Прадстаўнікі мінэнерга планавалі ў гэтым годзе заключыць з Расіяй міжурадавае пагадненне, якое тычыцца перапрацоўкі адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП) з БелАЭС у Расіі.

"Што тычыцца перапрацоўкі АЯП, то згодна з падпісаным міжурадавым пагадненнем мы будзем мець магчымасць перапрацоўваць АЯП на расійскіх прадпрыемствах", распавядаў у лютым 2020 года намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк у інтэрв'ю газеце"Рэспубліка".

Паводле стратэгіі абыходжання з ядзернымі адходамі, якая была зацверджаная ў 2019 годзе, пераважным варыянтам абыходжання з АЯП БелАЭС з'яўляецца перапрацоўка адходаў у Расеі "з вяртаннем у Беларусь адходаў, уключаных у шклопадобную матрыцу, якія змяшчаюць радыенукліды цэзіева-стронцыевай фракцыі, з выключэннем доўгажывучых радыёнуклідаў".

У леташнім інтэрв'ю Міхадзюк таксама нагадваў, што "тэхналогіі, закладзеныя ў праекце станцыі, дазваляюць захоўваць адпрацаванае паліва ў сховішча АЯП, якое знаходзіцца на пляцоўцы станцыі ў гермазоне, да 10 гадоў". Але затым спатрэбіцца сховішча. З месцам, казаў тады намеснік міністра, павінны вызначыцца да 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі