Шрайбман на Еўрарадыё: тры пытанні Лукашэнкі, рэйкавая вайна з Літвой
Краіны Балтыі пакутліва латаюць дзіркі ў заходніх санкцыях. Не паспела Літва спыніць транзіт беларускага калію чыгункай, як высветлілася, што Эстонія шматкроць павысіла транзіт беларускіх нафтапрадуктаў. Там з гэтым паабяцалі разабрацца. Але Мінск цяпер адчувае сябе вельмі ўпэўнена і то прапануе дыялог, то пагражае жорсткім адказам.
Пры гэтым калійны кантракт з Індыяй, найхутчэй, давядзецца заключаць у рупіях. Але як даставіць туды 1 млн тон угнаенняў, абмінаючы порт у Клайпедзе?
Фонам для эканомікі служыць палітыка. Расійскія войскі працягваюць прыбываць у Беларусь і канцэнтравацца на межах з Украінай. Лукашэнка пытаецца ў беларусаў, ці гатовыя яны заплаціць за абарону і суверэнітэт. Прадчуванне вайны па-ранейшаму ў паветры?
У гэтай сітуацыі шукаем нагоды для аптымізму і псіхічнай устойлівасці з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.
Частка 1
Частка 2
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.