Штайнмаер назваў вынікі перамоваў “нармандскай чацвёркі” лепшымі за надвор’е

Штайнмаер назваў вынікі перамоваў “нармандскай чацвёркі” лепшымі за надвор’е

6 лістапада, у рэзідэнцыі на беразе Тэгельскага возера ў сталіцы Германіі прайшла сустрэча міністраў замежных спраў Францыі, Германіі, Расіі і Украіны ў “нармандскім фармаце”.

“Перамовы і іх вынікі апынуліся лепшымі, чым сырое надвор’е тут на беразе Тэгельскага возера”, — заявіў кіраўнік МЗС Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер пасля кароткіх, гэтым разам, перамоваў.

Пасля 2,5 гадзінаў абмеркаванняў, акрамя пагаднення аб адводзе ўзбраенняў ад лініі судакранання, удзельнікі сустрэчы дасягнулі таксама прынцыповай дамоўленасці па праблеме размінавання ў зонах канфлікту.

Як паведаміў Штайнмаер, да канца бягучага месяца будзе выпрацавана пагадненне аб механізме і прыярытэтах ліквідацыі мінаў, персанале і тэхніцы. Міністр спадзяецца, што размінаванне пачнецца яшчэ да наступлення халадоў, калі снег зробіць яго немагчымым.

Міністры на сваёй сустрэчы ў Берліне таксама абмяркоўвалі тыя праблемы, якія пакуль перашкаджаюць правесці выбары на Данбасе.

Кіраўнік МЗС ФРГ указаў, у прыватнасці, на пытанне ўдзелу ў гэтых выбарах тых жыхароў падкантрольных сепаратыстам раёнаў, якія зараз знаходзяцца за іх межамі — напрыклад, у Днепрапятроўску і Харкаве.

Яшчэ адной тэмай перамоваў было пытанне аб тым, якія партыі змогуць выстаўляць сваіх кандыдатаў на гэтых выбарах, якую ролю будуць граць у выбарчай кампаніі сродкі масавай інфармацыі і якія, паведамляе Deutsche Welle.

“У цэлым, — падвёў вынік Штайнмаер, — гэта была добрая сустрэча, і я спадзяюся, што ў пачатку наступнага месяца мы зноў збяромся і абмяркуем, што ўжо зроблена ў рабочых групах з вызначанага сёння”.

Фота: dpa/ B.Pedersen

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі