Што ўбачылі адмыслоўцы ў самазабойстве 29-гадовага брэстаўчаніна?
Маладога бацьку дваіх дзяцей тры разы за два тыдні лавілі п’яным за рулём, ДАІ арыштоўвала яго і сябра аўтамабілі, чакалася крымінальная справа.
Маладога чалавека ў пачатку траўня затрымалі за язду ў стане алкагольнага ап'янення, суд прысудзіў 700 тысяч штрафу і 3 гады пазбаўлення права кіраваць аўтамабілем. 10 траўня яго затрымалі яшчэ раз, ужо на аўто сябра, зноў п'яным. 11 траўня хлопец трапіў у трэці раз, ужо на сваім аўтамабілі, які вярнулі, бо сплаціў штраф. Дзяржаўтаінспекцыя пачала вывучаць абставіны парушэнняў на прадмет узбуджэння крымінальнай справы, паколькі сядаў п'яны за руль паўторна. І тут здарылася трагедыя — чалавек звёў рахункі з жыццём...
Еўрарадыё апытала адмыслоўцаў, хто тым ці іншым чынам датычны да гэтай гісторыі. Старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна горада Брэста Лілія Карнейчык патлумачыла:
"Летась у нас было 13 фактаў самазабойстваў. Сёлета маем ужо 7. Прычыны гэтага самазабойства некалькі выбіваюцца з агульнай карціны. Хоць і ёсць звесткі, што гэты чалавек з 2008 года выпіваў, але і родзічы, і сябры, і асабліва на працы казалі, што гэта на адносінах не адбівалася. З апошняй жонкай таксама, з дзіцём. Ужываў, але не злоўжываў".
Паводле спадарыні Карнейчык, маладога чалавека збіраліся падвысіць па службе ў лакаматыўным дэпо, дзе ён працаваў. Сплаціць штрафы на суму больш за 11 мільёнаў рублёў яму было рэальна. Проста паддаўся моманту, гэта асноўная памылка людзей маладых, безразважных, лічыць яна.
Кіраўнік аддзела агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной Дзяржаўтаінспекцыі капітан Наталля Сахарчук сказала, што на яе памяці толькі адзін выпадак, калі чалавек зводзіў рахункі з жыццём нават не з-за нейкіх там непрыемнасцяў з ДАІ, а на дарозе. Наталля Сахарчук:
"Было гэта 27 красавіка ў Драгічынскім раёне. Чалавек паставіў свой "Фольксваген-Джэта" на чыгуначным пераездзе пад сігналы забароны праезду. Як патлумачыў машыніст грузавога састава, той яму сігналіў за кіламетр, але ніякай рэакцыі. У выніку наезд, чэрапна-мазгавая траўма ў вобласці скроні, цяжкія пераломы, кома, драгічынская бальніца. Калі чалавек ачуняў, высветлілася, што гэта была спроба суіцыду".
Прычыны былі ў сферы асабістага жыцця, патлумачыла спадарыня Сахарчук. На няўдалага самазабойцу склалі пратакол аб кіраванні ў п’яным стане, ДТП спісалі. Што да брэсцкага выпадку, дык санкцыі, якія былі вынесеныя, прапісаныя ў законе. У выніку крымінальнай справы найхутчэй абодва аўтамабілі былі б абернутыя ў даход дзяржавы. А няўстойлівая псіхіка — гэта ўжо да псіхолагаў.
Мы гутарым з адмыслоўцам Цэнтра памежных станаў Аляксандрам Калядой. Спадар Каляда лічыць:
"Ён жа неаднаразова ўчыняў гэтыя парушэнні. Гэта значыць, каб людзі ў атачэнні яго былі псіхалагічна крыху больш пісьменнымі, то павінныя былі б падазраваць, што з гэтым чалавекам нешта не так. Паводзіць ён сябе неадэкватна. Яго раз аштрафавалі — ён зноў сеў за руль п’яны. Хай бы сябры альбо жонкі тыя самыя сказалі яму: як ты жывеш? Так жа нельга!".
Толькі 15-30% самазабойцаў маюць псіхічныя адхіленні, кажа псіхатэрапеўт. Няпраўда тое, што самазабойцы маўчаць пра свой намер. Яны гэта прагаворваюць, проста людзі не чуюць. А гэтая глухата з-за асаблівай сітуацыі постсавецкіх краінаў:
"Я на канферэнцыях і ў інтэрв'ю кажу: псіхатэрапія гэта стан грамадства. Там, дзе высокі дастатак, там людзі думаюць пра свае эмоцыі. Клапоцяцца пра душэўны камфорт. Нізкі матэрыяльны дастатак карэлюе з нізкім статусам псіхатэрапіі".
Спадар Каляда кажа, што мы знаходзімся яшчэ на ўзроўні Асветніцтва. У 1960-я годы нашы людзі, асабліва вяскоўцы, масава паміралі з-за апендыцыту. Проста не ведалі, што гэта такое. Прыкладна так гэта цяпер з душэўнай сферай. А вось у Заходняй Еўропе, даводзіць спецыяліст, паход да псіхатэрапеўта гэта прыкладна тое самае, што і паход да зубнога лекара. Аляксандр Каляда выкладвае аргумент пра Злучаныя Штаты:
"У ЗША хуліганам на судзе прадастаўляюць права выбару. Або суткі арышту, або курс псіхатэрапіі. Прыводзяць на суд псіхатэрапеўта і кажуць: выбірай. І калі той выбірае псіхатэрапеўта, дык праслухоўвае ўвесь курс і напрыканцы атрымлівае сертыфікат".
Вяртаючыся да брэсцкага самазабойства, псіхатэрапеўт Каляда адзначае, што татальны камунізм проста так не прайшоў. Людзі яшчэ не адвыклі, што за іх рашэнні прымаюць другія. Гэта вядзе да інфантыльнасці, стану такога, ад слова infant, дзіця. Ад чалавека нічога не залежыць у ягоным жыцці, ён не прымае рашэнні і не бярэ адказнасць, паводзіць сябе як безадказнае дзіця. Таму мы лідэры ў свеце па самазабойствах, сказаў спадар Каляда.
Фота — sxc.hu