Што за партыя здолела абысці Гайдукевіча на выбарах і якая драма была да гэтага

РПТС Беларусь

На дзіва "паспяховая" партыя / @rubanau_collage

Ці чулі вы пра Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці (РППС)? Магчыма не, а тым часам яе сябрам "адсыпалі" адразу восем месцаў у Палаце прадстаўнікоў — больш, чым камуністам і ЛДПБ пад камандаваннем Алега Гайдукевіча. Па колькасці месцаў РППС стала другой партыяй пасля "Белай Русі", хай і з велізарным адрывам — у тых 51 месца.

Што гэта за партыя і якая ўнутраная драма папярэднічала такому яе ўзлёту?

Русафілы са стажам

РППС была створаная яшчэ ў 1993-м, сярод заснавальнікаў былі кампазітар Ігар Лучанок і акцёр Уладзімір Гасцюхін. Стваралася яна на базе Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Умоўна левацэнтрысцкая, партыя ніколі не была асабліва актыўнай. Першыя дзесяць гадоў ёю кіраваў Анатоль Нятылькін, былы член Вярхоўнага Савета. Дарэчы, ён быў адным з нешматлікіх дэпутатаў, хто выступіў у парламенце на першай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў 1994-м.

Тады выступілі Зянон Пазняк, Алег Трусаў і Нятылькін. Яго прамова адрознівалася ад таго, што агучвалі першыя двое: яны казалі пра рынкавыя рэформы і забяспечванне правоў чалавека, паляпшэнне жыцця людзей. Нятылькін жа даў параду:

"Слухайце ўсіх, але рабіце па-свойму".

Тады ж ён заклікаў новаабранага прэзідэнта паскорыць беларуска-расійскую інтэграцыю, вырашыць праблему двухмоўя і двайнога грамадзянства з Расіяй. Першыя два пункты былі выкананыя хутка.
У цэлым, хай і не такая актыўная, РППС першапачаткова займала лаялісцкую і прарасійскую пазіцыю.

З 2006-га РППС кіраваў Васіль Задняпраны. З ім пазіцыя партыі стала яшчэ больш прарасійскай, але і актыўнасць сышла на нішто. За дасягненні выдавалася тое, што Задняпранага ў 2009-м уключылі ў кансультацыйны савет пры Адміністрацыі прэзідэнта, а праз год выбралі сустаршынёй Форума сацыялістаў СНД.

РППС супрацоўнічае са "Справядлівай Расіяй" — партыяй-спойлерам у РФ, якая актыўна падтрымала ўварванне ва Украіну. Яшчэ ў 2014-м Задняпраны назваў анексію Крыма законнай і выступаў за прызнанне "новага статусу" паўвострава афіцыйным Мінскам.

Что за партия смогла обойти Гайдукевича на выборах и какая драма была до этого
Кіраўнік "Справядлівай Расіі" Сяргей Міронаў з Задняпраным у Мінску ў 2018-м

"Кандыдатам рускага свету" называў Задняпранага нават вярхоўны атаман "Беларускага казацтва", кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2015-га Мікалай Улаховіч.

Драма і захоп партыі

Усё б так і працягвалася, кіраўніцтва партыі наведвала б расійскія мерапрыемствы і ўдзельнічала ў розных "круглых сталах" у Маскве, але здарыўся 2020-ы. І вось там — унутраная драма ў партыі.

Задняпраны асудзіў гвалт і заклікаў улады прызнаць "перагібы" на выбарах. Выступаў за змены ў Канстытуцыю і памяншэнне ролі прэзідэнта ў сістэме ўлады.

"Давайце не ігнараваць тое грамадства, якое выходзіць на вуліцы. Там 90% — нармальныя людзі. Яны выйшлі не ад добрага жыцця. Беларусы настолькі талерантныя людзі, што разварушыць іх здолелі толькі немцы ў Другой сусветнай вайне, і мы зараз разварушылі", — казаў ён у кастрычніку 2020-га.

Некаторыя сябры партыі выступілі супраць пазіцыі старшыні і абвінавацілі яго ў апазіцыйнасці. Іх не задавальняў таксама ўдзел намесніка Задняпранага ў адным з круглых сталоў з іншымі партыямі, дзе падпісвалі рэзалюцыю да ўладаў з заклікам прызнаць памылкі падчас і пасля прэзідэнцкай кампаніі і далей па спісе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі