За Лукашэнку і рускі свет: як партыі ў Беларусі імітуюць апазіцыю

У Беларусі засталіся ўсяго чатыры партыі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У Беларусі засталіся ўсяго чатыры партыі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У пачатку 2023 года ў Беларусі было 15 палітычных партый. Пасля распачатай уладамі абавязковай перарэгістрацыі засталося ўсяго чатыры. Гэта "Белая Русь", Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ), Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС).

— І хтосьці зараз скажа, што няма апазіцыі. Хлусня, — заявіў кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч. Паводле ягоных слоў, не трэба блытаць "апазіцыю і пятую калону". Маўляў, у партый, якія засталіся, розныя праграмы, значыць — гэта апазіцыя.

Еўрарадыё даведалася, ці ёсць сярод іх хаця б намёк на апазіцыю і як праўладныя аб'яднанні цягнуць у Беларусь рускі свет.

 

“Прэзідэнцкі курс”

За Лукашенко и русский мир: как партии в Беларуси имитируют оппозицию
Алег Раманаў атрымлівае пасведчанне аб рэгістрацыі новай партыі, пакуль іншыя чакаюць перарэгістрацыі / Міністэрства юстыцыі

Першай прайшла рэгістрацыю партыя "Белая Русь". Гэта не дзіўна. На сайце партыі гаворыцца:

— Наша праца заснаваная на ясных прынцыпах прэзідэнцкага стратэгічнага курсу развіцця краіны.

У самой партыі парадачак — вясной 2023 года Алега Раманава выбралі старшынёй партыі аднагалосна. Акрамя гэтай пасады, ён яшчэ член Савета Рэспублікі.

Раманаў вядомы рускасветнымі поглядамі. У траўні ён фактычна прызнаўся ў злачынстве. Аказалася, што партыя "Белая Русь" і "Рассупрацоўніцтва" "дапамагаюць" Данбасу — вывозяць адтуль дзяцей.

За Лукашенко и русский мир: как партии в Беларуси имитируют оппозицию
Логіку лідара ЛДПБ Алега Гайдукевіча спасцігнуць складана / Sputnik

ЛДПБ таксама ўхваленая беларускімі ўладамі. Кіраўнік партыі — дэпутат Алег Гайдукевіч. Ён рэгулярна дазваляе сабе гамафобныя выказванні, сварыцца на Захад, падтрымлівае "СВА" і размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.

За Лукашенко и русский мир: как партии в Беларуси имитируют оппозицию
Кіраўнік партыі камуністаў Расіі Зюганаў і яго калега з Беларусі Аляксей Сокал / kprf.ru

Не абышлося ў Беларусі без камуністаў. Іх партыю ўзначальвае Аляксей Сокал — генеральны дырэктар Мінскага ЦУМа. Раней быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Сокал выказвае безумоўную падтрымку Лукашэнку:

— Не проста падтрымка. Мы заўсёды ва ўсіх працэсах, якія наш кіраўнік дзяржавы праводзіць у жыццё, мы заўсёды падтрымліваем і знаходзімся побач з ім.

Сокал прасоўвае ідэю, якой любіць карыстацца Лукашэнка, — усюды нейкі вораг.

— Вораг спрабуе рознымі шляхамі ўнесці смуту і разлад унутры Беларусі. Каласальныя сродкі трацяцца на тое, каб ачарніць нашу краіну і РФ.

Вядома, без Расіі нікуды. Камуністы Беларусі пад крылом у расійскіх камуністаў. На з'ездзе старшыня Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расіі Генадзь Зюганаў заявіў:

— Я максімальна буду падтрымліваць сваіх сяброў, я ўсё рабіў для таго, каб каманда Лукашэнкі ўмацавалася.

 

І за пратэсты, і за анексію Крыма

За Лукашенко и русский мир: как партии в Беларуси имитируют оппозицию
Кіраўнік РППС Аляксандр Хіжняк / rpts.by

Менш прыкметнае перарэгістраванае аб'яднанне — Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Яе кіраўнік — дэпутат Мінскага гарсавета і дырэктар навукова-праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА" Аляксандр Хіжняк.

Хіжняк замяніў Васіля Задняпранага, які заявіў у 2020 годзе, што на вуліцы выйшлі пратэставаць зусім не наркаманы і прастытуткі. Зрэшты, Задняпраны падтрымаў анексію Крыма ў 2014 годзе і быў засмучаны, што ў Беларусі з паўвостравам прапалі нармальныя транспартныя зносіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі