“Што жэрці будзем?”— ці маюць улады план выратавання эканомікі?
![“Што жэрці будзем?”— ці маюць улады план выратавання эканомікі?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/barnuk1.jpg.webp?itok=rUB4Ml_y)
Усе эканамісты, як айчынныя, так і замежныя, прадказваюць пагаршэнне эканамічнай сітуацыі як вынік пандэміі каранавіруса. Паводле шматлікіх прагнозаў беларускую эканоміку чакаюць складаныя часы. Ці, як выказаліся аналітыкі Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC), эканоміку чакае “ідэальны шторм”. Але такое адчуванне, што беларускія ўлады прагнозам эканамістаў не асабліва вераць, упарта трымаючыся свайго шляху ў супрацьстаянні каранавірусу і яго наступствам.
Ці магчыма, што эканамісты памыляюцца ў сваіх прагнозах адносна наступстваў пандэміі каранавіруса для беларускай эканомікі? Ці можа выявіцца, што ў беларускага ўрада ёсць план, як пазбегнуць “ідэальнага шторму”? Ці выжыве “беларуская мадэль эканомікі” ў гэтым шторме і ці варта чакаць дапамогі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Кацярына Барнукова.