Шведская журналістка: Афіцыйны Мінск не гатовы да дэмакратызацыі

Шведскай прадстаўніцы міжнароднай журналісцкай місіі Яане Кураш не далі беларускую візу. Па словах самой спадарыні Кураш, у візе ёй адмовілі з-за працы ў Civil Rights Defenders, былым Хельсінскім камітэце.
Яана Кураш: “Прычына здаецца такая, як і раней, калі мне адмаўлялі. Ім не падабаюцца незалежныя праваабарончыя арганізацыі, якія кажуць пра тое, што адбываецца ў Беларусі ў галіне правоў чалавека”.

Яана Кураш мяркуе, што такі учынак з боку беларускіх уладаў і, у прыватнасці, беларускай амбасады не застаўся незаўважаным еўрапейскімі інстытуцыямі і чарговы раз паказаў, што афіцыйны Мінск не гатовы да дэмакратызацыі.

Нагадаем, што місія міжнародных арганізацыяў, якія займаюцца абаронаю правоў журналістаў, пытаннямі свабоды выказванняў і развіцця СМІ, працуе ў Мінску 21-23-га верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі