Шведскія мастакі — у музеі Шагала
У віцебскім Музеі Марка Шагала 6
лютага адчынілася выстава «Праз традыцыю ў будучыню». На ёй прадстаўлены работы
шаснаццаці шведскіх мастакоў.
Экспазіцыя арганізавана Шведскім інстытутам разам
з амбасадай гэтай краіны ў Беларусі. Папярэдне гэтую выставу здолелі ўбачыць
аматары мастацтва ў Славеніі, Расіі і Малдове, а ўвосень яна прайшла ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
У
Віцебску можна будзе не толькі паглядзець на карціны шведскіх мастакоў. Яны
правядуць таксама серыю майстар-класаў для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай
акадэміі мастацтваў.
Валеры Зуеў, Еўрарадыё, Віцебск