Швейцарскай бібліятэцы падарылі факсімільнае выданне Скарыны
Дырэктар Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi Раман Матульскi ўрачыста перадаў факсiмiльнае выданне кнiг Францішка Скарыны ўнiверсiтэцкай бiблiятэцы ў Берне.
Праца над зборам i выданнем факсiмiльных кнiг Скарыны вялася пяць гадоў. Мэта праекту, прысвечанага 500-годдзю беларускага друкавання, — перадача яго збораў нацыянальным бiблiятэкам Еўропы, ЗША, а таксама некаторым краiнам Азii.
У Швейцарыi перадача кнiг Скарыны адбылася ва ўнiверсiтэцкую бiблiятэку, бо ў Нацыянальнай бiблiятэцы Швейцарыi захоўваюцца матэрыялы, звязаныя выключна са Швейцарыяй.