Швейцарскі банк заявіў, што Віктар Лукашэнка не яго кліент
Швейцарскі банк Credit Suisse заявіў, што Віктар Лукашэнка не яго кліент, а распаўсюджаная ў інтэрнэце нібыта выпіска з банкаўскай анлайн сістэмы пра 840 млн долараў — падробка. Пра гэта банкіры праінфармавалі "адпаведныя дзяржаўныя органы" Швейцарыі, паведамляе ria.ru.
Напярэдадні падчас кадравых прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што распаўсюджваецца інфармацыя пра вялізныя грошы яго сына. Ён назваў яе "жахлівым фэйкам".
Віктар Лукашэнка — старэйшы сын кіраўніка Беларусі, яго памочнік па нацыянальнай бяспецы, кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.