Швейцарыя пачала крымінальную справу ў дачыненні да прэзідэнта ФІФА Блатэра

Швейцарыя пачала крымінальную справу ў дачыненні да прэзідэнта ФІФА Блатэра

У афіцыйнай заяве пракуратуры Швейцарыі паведамляецца, што крымінальная справа ў дачыненні да Ёзэфа Блатэра распачата 24 верасня. Яго абвінавачваюць у злачыннай халатнасці і — альтэрнатыўна — у прысваенні сродкаў.

А менавіта ў тым, што ў 2005 годзе ён падпісаў з Карыбскім футбольным саюзам кантракт на загадзя нявыгадных для ФІФА ўмовах. А Таксама ў незаконнай выплаце 2 мільёнаў швейцарскіх франкаў [2,04 млн долараў] Мішэлю Плаціні, прэзідэнту Еўрапейскай футбольнай асацыяцыі (УЕФА), за кошт ФІФА.

“Грошы нібыта былі выплачаныя за працу праведзеную ў перыяд са студзеня 1999 па чэрвені 2002 года, а плацёж быў праведзены ў лютым 2011 года”, — заяўляе швейцарская пракуратура.

У цяперашні час Ёзэф Блатэр дае паказанні ў Цюрыху прадстаўнікам пракуратуры, паведамляе ВВС.

Фота: live-football.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі