Сідні Полак захварэў
Праца над фільмам “Пералік”, у якім вядзецца пра прэзідэнцкія выбары 2000 года ў ЗША, перапынілася з прычыны хваробы рэжысёра. Што здарылася з 73-гадовым Сідні Полакам, не паведамляецца, як і тое, хто можа замяніць майстра ў рэжысёрскім фатэлі. Спадар Полак з’яўляецца аўтарам такіх вядомых кінастужак, як “Тутсі”, “Фірма”, “Сабрына”, “Перакладчыца” і іншых.