Сідорскі: Беларуская антыкрызісная праграма апраўдала сябе

Беларусь мае добрую антыкрызісную праграму, якая апраўдала сябе часам. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі на сустрэчы з кіруючым дырэктарам нямецкага банка АКА "Аўсфуркрэдыт-Гезэльшафт" Хансам-Ёргам Тотам.
Сідорскі адзначыў, што сусветны фінансавы крызіс не абышоў бокам Беларусь. Антыкрызісную праграму прыйшлося карэктаваць.

"Але мы ставімся да гэтага пытання аб'ектыўна і робім усё, каб эканоміка Беларусі адчувала сябе больш упэўнена ў такіх умовах. Пацвярджэннем гэтаму з'яўляецца тое, што ВУП Беларусі сёлета знаходзіўся ў межах 100% узроўню 2008 года, гэта значыць фактычна мы ідзем па планцы мінулага года", — сказаў прэм'ер-міністр.

Ён таксама падкрэсліў, што ўрад не здымае амбіцыйных задач, якія пастаўлены перад эканомікай. Рэалізацыя інвестыцыйных і інавацыйных праграм на найбліжэйшыя тры-пяць гадоў працягнецца.

Пры агульным спадзе эканомік суседніх дзяржаў тэмп росту інвестыцый у Беларусі складае сёлета каля 117%, адзначыў прэм'ер-міністр.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі