Сідорскі і Кубілюс едуць у велапаход па "літоўскіх" ускраінах Беларусі

Свой адпачынак прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс пачне з традыцыйнага велапахода "Паварочвай направа". Сёлета ён пачнецца 25 ліпеня і пройдзе па "літоўскіх" ускраінах Беларусі. Сп. Кубілюс запрашаў далучыцца да велапахода Аляксандра Лукашэнку. Верагоднасць, што кіраўнік Беларусі знойдзе час на гэтае мерапрыемства, вельмі малая. Аднак, па інфармацыі літоўскага сайта Delfi, магчыма, што ў велапаход разам з літоўскім калегам выправіцца прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс сыходзіць у адпачынак амаль на месяц — з 26 ліпеня па 23 жніўня. Яго будзе замяшчаць міністр фінансаў Інгрыда Шімонітэ.

На фота: Сяргей Сідорскі і Андрус Кубілюс.
Фота: www.kp.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі