Сілавікі ў Кыргызстане зноў пайшлі на штурм дома экс-прэзідэнта
8 жніўня кыргызстанскія сілавікі зноў пачалі штурм рэзідэнцыі экс-прэзідэнта краіны Алмазбека Атамбаева, піша "Новая газета" са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Паведамляецца, што ў бок рэзідэнцыі ў сяле Кой-Таш паехала калона сілавікоў. Тым часам дом экс-прэзідэнта атачылі сотні яго прыхільнікаў. Відавочцы кажуць пра пажар і выбухі светлашумавых гранат.
Паводле звестак Мінздароўя Кыргызстана, пры сутычках у Кой-Ташы пацярпелі ўжо 79 чалавек, як мінімум адзін чалавек загінуў. Парламент прапанаваў абвясціць у краіне надзвычайнае становішча.
Нагадаем, што ўвечары 7 жніўня спецназ паспрабаваў узяць штурмам рэзідэнцыю Атамбаева і затрымаць экс-прэзідэнта. Аднак яго прыхільнікі аказалі супраціў, таму спецназаўцы былі вымушаныя адступіць. Сам Атамбаеў прызнаўся, што падчас штурму таксамс страляў, але — у паветра.
Прэзідэнт Кыргызстана абвінаваціў Атамбаева ў "грубым парушэнні законаў". У аказ той заклікаў на бестэрміновы мітынг каля будынка парламента і адміністрацыі прэзідэнта ў Бішкеку.
Атамбаева падазраюць у карупцыі. Напрыканцы чэрвеня парламент пазбавіў яго недатыкальнасці.
Көк-Жар: Чогулгандар жолду бузуп киришти#Kyrgyzstan #Кыргызстан #жол #КойТаш #Атамбаев pic.twitter.com/HsmumV3WfS
— Азаттык радиосу (@Azattyk_Radiosu) 8 августа 2019 г.