Сілавікі зноў выкарысталі вадамёты на Майдане (фота)
Са сцэны на Майдане Незалежнасці аб'явілі, што рыхтуецца чарговая атака.
З дапамогай вадамётаў сілавікі спрабуюць адцясніць людзей, якія перакрываюць шлях спецпадраздзяленням міліцыі.
На Майдане цяпер знаходзіцца больш за 10 тысяч чалавек. Пастаянна прыязджаюць людзі з рэгіёнаў, якія дабіраюцца рознымі шляхамі ў Кіеў.