Сіноптыкі абвясцілі на 22 чэрвеня аранжавы ўзровень небяспекі
У сераду, 22 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку часам прагназуюцца дажджы, месцамі — моцныя дажджы. Удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходні з пераходам на паўночны парывісты. Уначы па паўднёвым захадзе, а ўдзень месцамі па краіне прагназуецца моцны парывісты вецер — да 15-20 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 вышэй за нуль, удзень будзе +18...+24, па паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца 15-17 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.