Сітуацыяй з перабоямі кіслароду ў віцебскай БХМД зацікавіўся СК

Пункт падачы кіслароду ў віцебскай БХМД / TUT.BY​
Пункт падачы кіслароду ў віцебскай БХМД / TUT.BY​

У віцебскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі працуе камісія, якая вывучае абставіны надзвычайнага здарэння з падачай кіслароду ў студзені, паведамляе TUT.BY са спасылкай на загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Уладзіміра Мартава.

"Камісія прыехала ў бальніцу 16 сакавіка і яшчэ знаходзіцца ў нас. Прадстаўнікі камісіі пакуль са мной не размаўлялі. У лекараў, якія дзяжурылі 7 і 8 студзеня, сабралі тлумачальныя", — расказаў Мартаў.

З медыкамі размаўлялі і следчыя СК. Мартава апыталі ў панядзелак, 15 сакавіка. Учора і сёння "на гэтую тэму гутараць з маімі калегамі", — расказаў загадчык аддзялення.

Паводле яго слоў, СК правярае факты, якія ён агучыў у нядаўнім інтэрв'ю. Тады, размаўляючы з журналістамі з нагоды свайго звальнення (з Мартавым не працягваюць кантракт), ён расказаў пра здарэнне, якое адбылося ў бальніцы 7-8 студзеня. Паводле яго слоў, у тыя дні ў палатах некалькі разоў адключаўся кісларод, пачалі паміраць людзі: "Хтосьці памёр у тыя ж дні, хтосьці — на наступны дзень, хтосьці — праз 3-5 дзён". Мартаў адразу ж напісаў пра інцыдэнт міністру аховы здароўя Дзмітрыю Піневічу. Аднак тады нейкай заўважнай рэакцыі не было.

Аднак пасля апублікавання гэтых фактаў у інтэрв'ю пра інцыдэнт загаварыў Аляксандр Лукашэнка, спытаў у Піневіча, што гэта было, і даручыў міністру разабрацца. "Калі гэта чарговая палітыка, дык трэба на месца ставіць", — сказаў Лукашэнка. "Паставім", — адказаў Піневіч. Мартаў на гэта заўважыў, што палітыка тут ні пры чым, рэч у непрафесійных менеджарах ад медыцыны, і "чарговы збой можа здарыцца ў любы дзень".

Днямі міністр Піневіч заявіў, што паводле тых дадзеных, што ў яго ёсць, гібель пацыентаў у віцебскай БХМП не звязаная з перабоямі ў падачы кіслароду.  Але пры гэтым адзначыў, што сітуацыю вырашана яшчэ раз вывучыць — разгледзець на лекава-кантрольнай радзе Міністэрства аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі