Скандал Еўрабачання Stefane&3G: “Мы зараз самы абмяркоўваны праект, а гэта крута"
Еўрарадыё датэлефанавалася да прадусара грузінскага гурта “Stefane&3G”. Гэтыя музыкі едуць на "Еўрабачанне" ў Маскву спяваць пра тое, як Грузія не хоча Пуціна. Ад Еўрарадыё грузінскі прадусар атрымаў масу пытанняў — і нашых, і тых, што абмяркоўваюцца зараз у інтэрнэце. Каху Цыскарыдзэ засталі ў шумным клубе і адразу ж спыталі, як дакладна перакладаецца скандальны прыпеў:
Цыскарыдзэ: Песня пісалася па-ангельску, і значыць прыпеў тое, што “мы не хочам укладаць негатыўныя рухі, гэта забівае кайф”… Не кайф, а грув. Па грузінскі я ведаю, ня ведаю, як па-расейску… Мухты, мухты, рогураге… (Пытаецца у кагосьці). Мухты – гэта… гэта зарад!
Еўрарадыё: То бок, мяняць тэкст прынцыпова не збіраецеся?
Цыскарыдзэ: Канешне, не будзем мяняць тэкст! На двары ўжо ХХІ стагоддзе і свабода слова. Тым больш, што мяркуючы па сітуацыі, што разгарнулася вакол “Stefane & 3G”, мы зараз – самы абмяркоўваны праект, а гэта вельмі шмат значыць для нас!
“We don’t wanna put in” — назва выклікае аналітычна-сатырычныя пасты у блогах расейцаў, лаянкі ў ЖЖ-кам’юніці і абмеркаванні на Ютубе.
Markobaron: Ребят, зачем воевать?? У вас реально петь всегда лучше получалось!!!! И жертв намного меньше
nessnestor: Putin go home!!!
lllllllllllloooooooooooooooo ollllllllllll
CortexAmigdala: WOW really funny song :) PUTIN you deserve shooting :)))) la la la laaaa
:D :D :D
29april29: Россия должна выступить с инициативой искоренения из английского языка слов “Put” (во всех 3-х глагольных формах) и “In”
Расейцаў можна зразумець: іх раздражняе непрыхаваная двухсэнсоўнасць тэксту (можна перакласці як “Мы не хочам дадаваць кепскі рух, бо ён сапсуе ўвесь драйв”. А можна так: “Мы не хочам Пуціна, ён кепскі, ён забівае настрой”).
Такая ж двухсэнсоўнасць жэстаў падчас выступу: то яны пісталеты на гледачоў накіроўваюць, то прыкладаюць пальцы да вуснаў, маўляў, т-с-с, нас падслухоўваюць, то ўвогуле рукі ўскідваюць для вітання па-фашысцку.
Прадусар гурта апраўдваецца: ўсе жэсты абсалютна выпадковыя. І пастаноўка нумару дакладна будзе зменена:
Цыскарыдзэ: “Ведаеце, гэтая пастаноўка будзе хутчэй за ўсё цалкам змененая, а гэтая жэстыкуляцыя, што нібыта там страляюць, дык там ёсьць словы “shoot in disco tonight boogie with you”, гэта значыць, што мы хочам выстраліць дыска сёння ноччу, танцаваць разам з вамі, тусавацца разам з вамі… Калі гэты тэкст перакласці, дык абсалютна ўсё нармальна, мы пісалі тэкст па ўсіх правілах Еўрабачання. Проста нам далі вялікую рэкламу далі праз прэс-цэнтр прэм’ера Расеі, назвалі нас хуліганамі”.
Прадусар “Stefane & 3G” гаворыць, што кожны чуе тое, што хоча пачуць:
Каха Цыскарыдзэ: “Мы – людзі мастацтва, музыкі, пра палітыку мы ўвогуле размаўляць не можам, бо гэта не наша… А ўвогуле, ведаеце, мастацтва – гэта панятак вельмі абстрактны, і кожны слухач сам вырашае, каму ці чаму гэтую песню прысвячаць. А насамрэч гэтая песня вельмі прыгожая і дынамічная, мяркуем, што яна сваё зробіць… Ужо ў прынцыпе зрабіла! Але мы вельмі не хочам нікога абражаць і не абражаем, у нас вельмі шмат сяброў з Расіі, адзін з прадусараў – рускамоўны, а я жыў і працаваў у Маскве”.
У інтэрнэце можна знайсці не толькі тэкст, але і адаптаваны пераклад правакацыйнай песні, дзе ўсё даволі бяскрыўдна, калі не чытаць паміж радкоў.
Дарэчы, зараз тэкст песні разглядае спецыяльны незалежны камітэт, каб не дапусціць палітыкі на непалітычным музыкальным спаборніцтве.
Фота — YouTube