Скандал у беларускім хакеі: маладзечанцы дагуляліся да крымінальнай справы

Скандал у беларускім хакеі: маладзечанцы дагуляліся да крымінальнай справы

Скандал у беларускім хакеі. Як і чакалася, у адносінах шэрагу прадстаўнікоў каманды "Дынама-Маладзечна" распачатая крымінальная справа. 12 лістапада ў матчы нацыянальнага першынства дынамаўцы выйгравалі ў "Магілёва" з лікам 5:1, але ў выніку нечакана прайгралі — 5:6. Пасля фінальнай сірэны балельшчыкі крычалі хакеістам "Ганьба!".

І вось у пятніцу прэс-служба Следчага камітэта паведаміла ў Telegram, што Цэнтральны апарат Следчага камітэта і Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС выявілі "факт аказання супрацьпраўнага ўплыву на вынікі матча". Крымінальную справу распачалі па артыкуле "замах на атрыманне незаконнага ўзнагароджання спартсменамі за аказанне ўплыву на вынікі спаборніцтва" (ч. 1 арт 14 і ч. 1 арт. 253 КК). СК не ўдакладняе, хто менавіта па ёй праходзіць, але верагодна гэта хакеісты. Напярэдадні з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя, што іх пяць чалавек.

Сілавікі сведчаць, што падчас праведзенага расследавання былі атрыманыя "аб'ектыўныя дадзеныя" пра датычнасць прадстаўнікоў "Дынама-Маладзечна" да "здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў". Дапытаныя спартсмены пацвердзілі, што матч быў дамоўны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі