Скардзіна заняла 16-е месца ў мас-старце, Домрачава — 19-е

Скардзіна заняла 16-е месца ў мас-старце, Домрачава — 19-е

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 16-е месца ў гонцы з масавым стартам на чэмпіянаце свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Пры гэтым вядучая спартсменка жаночай зборнай Беларусі Дар’я Домрачава заняла толькі 19-ю пазіцыю.

Скардзіна досыць удала адстралялася і дапусціла толькі адзін промах на чатырох агнявых рубяжах. У Домрачавай стральба не задалася — чатыры штрафныя колы.

Усяго ў гонцы з масавым стартам удзельнічала 30 біятланістак. Перамогу атрымала немка Лаўра Дальмаер, на другім месцы — амерыканка Сьюзен Данклі, на трэцім — Кайса Макярайнен з Фінляндыі.

Прадстаўнікі Беларусі не ўдзельнічаюць у мужчынскай гонцы з мас-стартам, якая і завяршае чэмпіянат свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі