Славакія ўслед за Чэхіяй высылае расійскіх дыпламатаў

Словакия вслед за Чехией высылает российских дипломатов

Улады Славакіі адгукнуліся на просьбу Прагі праявіць салідарнасць і прынялі рашэнне аб высылцы трох расійскіх дыпламатаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэм'ер-міністра рэспублікі Эдуарда Хегера.

Расійскія дыпламаты "павінны пакінуць рэспубліку на працягу бліжэйшых сямі дзён", сказаў кіраўнік славацкага ўрада.

Дыпламатычны канфлікт паміж Чэхіяй і Расіяй пачаўся пасля таго, як Прага абвясціла аб датычнасці расійскіх спецслужбаў да выбухаў на складах баепрыпасаў у вёсцы Врбеціцэ ў 2014 годзе. У сувязі з гэтым чэшскія ўлады прынялі пастанову аб высылцы 18 супрацоўнікаў амбасады РФ. Масква ў адказ абвясціла персонамі нон грата 20 супрацоўнікаў амбасады Чэхіі ў Расіі.

Прага адказала на гэта ультыматумам — чэшскія дыпламаты павінны застацца ў Маскве, або Прагу пакінуць яшчэ некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў расійскай амбасады.  РФ абурылася пастаўленай умовай. Пасля гэтага чэшскія ўлады звярнуліся да дзяржаў-сябраў НАТО і Еўрасаюза з просьбай праявіць салідарнасць з Чэхіяй.

Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш ўжо падзякаваў славацкага калегу. А ў Маскве заявілі, што "расчараваныя недружалюбнымі дзеяннямі Браціславы, якая вырашыла праявіць псеўдасалідарнасць з Прагай па сфабрыкаванай справе". Так на рашэнне Славакіі пра высылку расійскіх дыпламатаў адрэагавала афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі